Міністэрства аховы здароўя расказала, як будзе ажыццяўляцца планавая дапамога

Беларускія медыкі ў палаце хворых на COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​
Беларускія медыкі ў палаце хворых на COVID-19 / t.me/minzdravbelarus​

Міністэрства аховы здароўя прыняло комплекс мер, каб не дапусціць зніжэння планавай медыцынскай дапамогі грамадзянам, паведамляе міністэрства. 

З гэтай мэтай Мінздароўя выдала загад № 1318 ад 22 кастрычніка. Згодна з дакументам, пажылым асобам і інвалідам арганізаваныя тэлефонныя лініі для кансультацый па пытаннях COVID-19 і замовы рэцэптаў на лекі. Пры пагаршэнні самаадчування ім рэкамендавана выклікаць доктара на дом, каб правесці лабараторныя даследаванні і зрабіць ЭКГ. 

Пацыентам з хранічнай паталогіяй і інвалідам дактары будуць дастаўляць рэцэпты на дом.

У загадзе Міністэрства аховы здароўя адзначаецца, што ў паліклініках за адзін дзень можна будзе здаць агульныя аналізы, зрабіць флюараграфію і ЭКГ. Пры гэтым у краіне вяртаецца планавая стаматалагічная дапамога і скрынінг раку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі