Міністр абароны Хрэнін адзначыў важнасць беспілотнікаў і паляцеў у Іран
Беларускія вайскоўцы вучацца кіраваць беспілотнікам / t.me/modmilby/
Міністр абароны РБ Віктар Хрэнін прыляцеў у Іран з афіцыйным візітам. У яго запланаваныя "перамовы з ваенна-палітычным кіраўніцтвам" гэтай краіны. Будзе абмяркоўвацца вайсковае супрацоўніцтва. Зусім магчыма, што Беларусь можа быць зацікаўлена ў пастаўках іранскіх баявых беспілотнікаў.
Напярэдадні ад'езду Хрэнін апублікаваў вінашаванне з 15-годдзем "з дня ўтварэння ўпраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл". "Цеснае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі і арганізацыямі абароннага сектара эканомікі дазваляе мець на ўзбраенні самыя сучасныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы, — піша міністр. — Без падраздзяленняў БАК сёння не абыходзіцца ні адно значнае мерапрыемства аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл, а беспілотныя лятальныя апараты прыняты на ўзбраенне ва ўсіх родах і відах войскаў".
У сакавіку сёлета з візітам у Іране быў Аляксандр Лукашэнка.
Іранскія беспілотнікі актыўна выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны Расія. Іх ужо пачалі вырабляць у РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.