Міністр унутраных спраў: Сіўчык быў затрыманы за п’янства
Ігар Шуневіч расказаў, што нельга называць затрыманні Вячаслава Сіўчыка, Алеся Макаева ды іншых апазіцыянераў адмовай ад практыкі накладаць штрафы замест арыштаў на суткі.
“Сіўчык быў затрыманы ў п'яным выглядзе. Змена нашай тактыкі датычыла ўдзелу ў несанкцыяваных акцыях. Яна не датычыць з’яўлення ў п’яным выглядзе. Мы не гаварылі пра п’яніц на вуліцах, дэбашыраў. Мы супраць іх дзейнічаем традыцыйна. У нас няма нейкай асаблівай тактыкі супраць іх. У нас няма паддывановых гульняў. Мы дзейнічаем адкрыта, галосна. Складаем пратаколы. Перадаем іх у суд. Калі чалавек не плаціць, то ўключаецца прававы механізм”, — сказаў міністр унутраных спраў.
Ігар Шуневіч таксама патлумачыў, што пратаколы за ўдзел у шэсці да Дня Волі складаліся таму, што некаторыя яго ўдзельнікі парушылі парадак яго правядзення.