Мінкульт: адменены кінафестываль "Лістапад"

Мінкульт: адменены кінафестываль "Лістапад"

За дзень да пачатку ў Мінску адменены кінафестываль "Лістапад". Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі. Афіцыйная прычына адмены — "неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя". "Сродкі за набытыя квіткі будуць вернутыя. Механізм вяртання будзе патлумачаны ў бліжэйшы час", — абяцаюць чыноўнікі.

Днямі ў эфіры Еўрарадыё пра гэты фестываль разважалі дырэктар праграм ігравога кіно “Лістапада” Ігар Сукманаў і каардынатар нацыянальнага конкурсу Мікалай Лаўранюк (на відэа). Чакалася, што ён пройдзе, нягледзячы на каранавірус і вулічныя пратэсты. Але чыноўнікі вырашылі інакш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі