Мінкульт: Ахоўныя зоны пры будаўніцтве каля Курапатаў не парушаныя
Каля мемарыялу “Курапаты”, дзе ў сталінскія часы былі растраляныя да сотні тысяч чалавек, хочуць узвесці офісны будынак. Ахоўныя зоны Курапатаў пры гэтым не парушаныя, заяўляюць Еўрарадыё ў Міністэрстве культуры.
Супрацоўніца міністэрства: “Будаўніцтва вядзецца за межамі ахоўных зонаў. Гэта дакладана”.
Ахоўныя зоны мемарыяла “Курапаты” былі зацверджаныя ў 2015 годзе пасля скандала з рэстаранным комплексам, вядомым як “Бульбаш-хол”. Частка гэтага комплексу закранула ахоўныя зоны мемарыяла. Пасля гэтага ахоўныя зоны былі зменшаныя.
Вось зацверджаныя Міністэрствам культуры ахоўныя зоны мемарыяла: з боку рэстараннага комплексу, вядомага як “Бульбаш-хол” (першапачатковая назва), — 50 метраў, з боку “Экспабела”, дзе могуць збудаваць выставачны комплекс, — больш за 100 метраў. З боку кальцавой дарогі — 100 метраў. Будаваць у гэтых зонах нельга.
Пратэстоўцы ўсталявалі каля Курапатаў намёт. Яны патрабуюць спыніць будаўніцтва ля помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій.