Мінск і Кіеў вырашылі, па якіх пашпартах украінцы могуць трапіць у Беларусь

Мінск і Кіеў вырашылі, па якіх пашпартах украінцы могуць трапіць у Беларусь

Украінцы будуць ездзіць у Беларусь выключна па замежных пашпартах, а беларусы ва Украіну — па пашпарце грамадзяніна рэспублікі. Адпаведных дамоўленасцяў дасягнулі МЗС дзвюх краінаў па выніках перамоваў. Пры гэтым рэжым уезду ў Беларусь па замежных пашпартах будзе ўведзены для ўкраінцаў з наступнага года.

Сёлета Украіна ўвяла ўнутраныя пашпарты ў выглядзе ID-картак, аднак Беларусь не прызнае іх сапраўднымі для перасячэння сваёй мяжы. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, новыя ўкраінскія пашпарты не маюць машынасчытвальнай зоны і таму не адпавядаюць міжнародным стандартам бяспекі. Таму ўкраінскаму боку прапанавалі выкарыстоўваць для ўезда ў Беларусь замежныя пашпарты. Беларусы ў сваю чаргу змогуць як і раней прыязджаць ва Украіну па сваіх грамадзянскім пашпартах, якія аднаразова з’яўляюцца прыдатнымі для выезду за мяжу.

Украінцы павінны будуць выкарыстоўваць замежныя пашпарты для ўезду Беларусь у наступныя тэрміны: у міжнародных аэрапортах — з 1 студзеня 2017 года, у міжнародных пунктах пропуску чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту — з 1 красавіка 2017 года, у мясцовых пунктах пропуску — з 1 студзеня 2018 года.

Перамовы наконт правілаў перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы працягнуцца ў траўні ў Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі