Мінск падтоплены: горад пасля залевы
Вуліца Гашкевіча / twitter.com/sma1l2
Цыклон Xaver прыйшоў у Мінск. У горадзе прайшлі моцныя дажджы. Белгідрамет яшчэ ўчора папярэджваў аб будучай непагадзі ў пятніцу. Абяцалі навальніцу і моцны дождж і вецер. Непагадзь, як заўсёды, заспела ўсіх знянацку.
Паводле звестак МНС, на Партызанскім праспекце падтапіла дарогу ў раёне плошчы Ванеева. Пакуль грамадскі транспарт там не ходзіць, стаяць шэсць тралейбусных маршрутаў. Таксама зафіксавана падтапленне ў раёне станцыі метро "Магілёўская", дзе адбылося спыненне трох тралейбусных і васьмі аўтобусных маршрутаў.
У выніку залевы на праезнай частцы па вул. Васняцова, 29 аказаўся заблакаваным легкавы аўтамабіль. Работнікі МНС аказваюць дапамогу па буксіроўцы транспартнага сродку.
Докладываю последние сводки из Минска
— Роджерина с Кофемашиной (@orangeshutka) August 8, 2019
Нас тут конкретно затапливает.
Только что помахала мимо проплывающему отважному Ною в синем мерседесе #минск pic.twitter.com/gsyZNzKhMY