Мінскага фатографа будуць судзіць за "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання"

Арцём Зянькоў

Арцём Зянькоў / фота са старонкі "Вконтакте"

6 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе пачнеццца працэс над фатографам Арцёмам Зяньковым. Яго вінавацяць у "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання".

За данаты, пералічаныя "экстрэмістам", сілавікі нярэдка прапаноўваюць адкупіцца — пералічыць суму ў некалькі разоў большую. Але суды за данаты таксама адбываюцца рэгулярна.

40-гадовы Зянькоў, як піша "Наша Ніва", займаецца фатаграфіяй і мае фірму, якая здае ў арэнду фотаабсталяванне. Мінчук мае жонку і непаўналетняе дзіця.

Выданне звяртае ўвагу, што ахвяраванне Зянькоў зрабіў да траўня 2021 года, калі спісу "экстрэмісцкіх фармаванняў" яшчэ не існавала.

Мужчыну пагражае да пяці гадоў калоніі. Судзіць яго будзе Жанна Брысіна, якая вынесла ўжо дзясяткі палітычных прысудаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі