Мінскія чыноўнікі дамаўляліся, як галасаваць па выбаркамах, не адключыўшы гук
У інтэрнэт трапіў фрагмент пасяджэння адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска. Першым яго апублікаваў Telegram-канал luxta_tv.
На пасяджэнні чыноўнікі фармавалі выбарчыя камісіі, разглядаючы пададзеныя заявы.
Па чыёйсьці неабачлівасці гукавая трансляцыя пайшла ў перапынку пасяджэння. На запісе можна чуць, як чыноўнікі дамаўляюцца, як будуць галасаваць за тую ці іншую кандыдатуру. Потым яны пачынаюць высмейваць заяўку ад студэнта Гарвардскага ўніверсітэта Максіма Багдановіча.
Смех спыняецца, калі адна з чыноўніц кажа, што ёй затэлефанавалі і паведамілі, што ідзе жывая трансляцыя.
Цалкам трансляцыю пасяджэння можна пабачыць на Youtube-канале адміністрацыі Фрунзенскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.