Мінскія кандытары пачалі выпускаць печыва пад расійскімі брэндамі
Печыва / pixabay.com
Адна з мінскіх кандытарскіх фабрык пачала выпускаць печыва пад расійскімі брэндамі, піша Sputnik Беларусь са спасылкай на кіраўніка Белдзяржхарчпрама Алега Жыдкова. Расіяне "размяшчаюць заказы пад сваімі гандлёвымі маркамі для таго, каб далей ужо ў расійскія рэгіёны прадаваць", патлумачыў Жыдкоў.
Паводле яго, гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Расіяне за кошт беларусаў маюць магчымасць пашырыць асартымент. Гаворка ідзе пра печыва, якое расійскія кампаніі раней не выраблялі. А беларусы атрымліваюць магчымасць пашырыць сваю прысутнасць на рынку РФ, хоць і пад чужым імем. Пры гэтым Жыдкоў не сказаў, якія менавіта расійскія брэнды заказваюць прадукцыю на мінскай фабрыцы печыва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.