Мінскія наркадылеры шыфравалі інфармацыю, як Эдвард Сноўдэн

Мінскія наркадылеры шыфравалі інфармацыю, як Эдвард Сноўдэн

Следчы камітэт паведаміў пра сканчэнне расследавання справы па мінскай наркагрупоўцы з 14 чалавек. Злачынная структура кіарвала трыма інтэрнэт-крамамі і спрабавала наладзіць бізнэс не толькі ў сталіцы, але і ў Гродна.

Выходзіць на арганізатараў у такіх справах даволі складана, бо кліент не мае фізічных зносінаў з прадаўцом. Замова наркотыкаў робіцца праз інтэрнэт, потым “мінёр” падкладае тавар у спецыяльную схованку. А кліент адтуль забірае тавар праз пэўны час.

У камунікацыях з пакупнікамі наркагандляры карыстаюцца сучаснымі праграмамі, якія адразу ж сціраюць сляды. Уся інфармацыя шыфруецца. Гэтак жа было і ў выпадку з мінскай наркагрупоўкай, якую выкрылі праваахоўнікі.

“На камп'ютарах у некаторых удзельнікаў групы была ўсталяваная аперацыйная сістэма TAILS, якую выкарыстоўваў Эдвард Сноўдэн. Яны былі да апошняга ўпэўненыя, што даказаць іх супрацьпраўную дзейнасць будзе немагчыма. Але гэта ўдалося зрабіць”, — канстатуе  Сяргей Гамко, начальнік аддзела ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.    

Некаторыя ўдзельнікі групоўкі заключылі са следчымі так званае дасудовае пагадненне і раскрылі логіны і паролі, якімі маглі карыстацца падазраваныя ў нарказлачынствах.

Частку псіхатропаў групоўка атрымлівала па пошце, частку — закупляла ў выглядзе аптовых закладак у больш буйных інтэрнэт-крамах. За два гады злачынная арганізацыя зарабіла як мінімум 50 тысяч еўра. Хоць сапраўдная лічба можа быць у шмат разоў большая.

За 10 месяцаў 2015 года ў Беларусі расследавана сем крымінальных спраў, калі наркагрупоўкі распаўсюджвалі наркотыкі пры дапамозе інтэрнэту. Чатыры з іх — мінскія.

У буйной мінскай наркагрупоўцы выкрылі маладую маці

За рэгістрацыю падстаўных кашалькоў для наркадылераў таксама заводзяць справы

Фота: sk.gov.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі