Мінскія ўлады назвалі магчымыя прычыны аварыі на трубаправодзе ў Чыжоўцы

Мінскія ўлады назвалі магчымыя прычыны аварыі на трубаправодзе ў Чыжоўцы

Наконт прычынаў аварыі ў Чыжоўцы мінскія ўлады разглядаюць дзве папярэднія версіі, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. 

Першая: вадаправод пашкодзілі пры будаўніча-мантажных работах. "На будаўнічым аб'екце, дзе і адбылася аварыя, праводзіліся будаўніча-мантажныя работы. Мяркуецца, што работы маглі выконвацца без выканання рэгламенту", — кажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч

Другая версія — кепская якасць чыгуну, што прывяло да паскоранага зносу трубаправода. 

"Рабіць высновы заўчасна, цяпер вывучаем сітуацыю. Канфіскавалі відэа з камер гандлёвага цэнтра, размешчанага побач з месцам аварыі, выкарыстоўваем яго для высвятлення прычын таго, што здарылася. Трэба будзе аб'ектыўна разабрацца ў тым, што адбылося, каб не дапускаць такіх сітуацый надалей", — тлумачыць Дараховіч.

Па яго словах, лабараторныя даследаванні вады з пацярпелых раёнаў па-ранейшаму сведчаць: ваду з-пад крана піць нельга. У ёй фіксуецца перавышэнне паказчыкаў па мутнасці і ўтрыманні жалеза.

Чыноўнік паведаміў, што Мінабароны вылучыла 18 аўтацыстэрнаў для падвзоу вады жыхарам пацярпелых раёнаў. На сёння ў горадзе працуюць 26 цыстэрнаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі