"Мінскводаканал" прыгнаў чатыры машыны з пітной вадой у Фрунзенскі раён Мінска
У Фрунзенскі раён Мінска арганізаваны падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах, паведамляе "Мінскводаканал".
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 29 ліпеня прарвала трубаправод дыяметрам 900 міліметраў на вуліцы Мазурава. Аварыю ліквідавалі. Але "Мінскводаканал" папярэдзіцў, што ў бліжэйшыя двое сутак у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах сталіцы якасць вады можа пагоршыцца.
Цяпер цыстэрны з пітной вадой стаяць па наступных адрасах:
Кунцаўшчына, 25;
Сухараўская, 63;
Скрыпнікава, 21;
Мазурава, 27.
"Па зваротах спажыўцоў аўтамабілі будуць мяняць месца стаянкі", — запэўніваюць у "Мінскводаканале".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.