Мінюст прапанаваў Беларускай партыі "Зялёныя" самаліквідавацца

Дзмітрый Кучук / https://www.facebook.com/belarusiangreens/
Дзмітрый Кучук / https://www.facebook.com/belarusiangreens/

Мінюст прапанаваў Беларускай партыі "Зялёныя" самаліквідавацца. У адваротным выпадку ў Вярхоўны суд пададуць іск аб ліквідацыі палітычнай партыі. Пра гэта "Народнай волі" распавёў старшыня Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук. Паводле яго слоў, ліст Мінюста ад 7 чэрвеня быў атрыманы толькі сёння (а адказ чыноўнікі чакалі да 14-га чэрвеня). У ім і прапануецца сабраць з'езд і прыняць рашэнне аб самаліквідацыі. Кучук жа кажа, што партыйны з'езд запланаваны на студзень 2024-га, у парадак дня якога і ўнясуць згаданае пытанне.

Улады РБ праводзяць перарэгістрацыю партый. Чыноўнікі і прапагандысты неаднаразова заяўлялі, што яе пройдуць толькі праўладныя партыі. Беларуская партыя "Зялёныя" падала дакументы на перарэгістрацыю (тая ж Партыя БНФ дакументы не падавала). Пры гэтым не далучыла спіс чальцоў, чаго патрабаваў Мінюст. Неўзабаве стала вядома, што ў перарэгістрацыі адмоўлена.

Як кажа Дзмітрый Кучук, нядаўна высветлілася, што чыноўнікі згубілі партыйныя дакументы, якія ім перадаваліся.

Беларуская партыя "Зялёныя" ў 2020 годзе адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. У лютым 2022-га яе кіраўнік ад імя партыі асудзіў напад Расіі на Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі