Мінздароўя: у Мінску рэгіструюць адзінкавыя выпадкі свінога грыпу A/H1N1
У Мінску рэгіструюцца толькі адзінкавыя выпадкі грыпу, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
"У Мінску і ў цэлым па рэспубліцы эпідэміі грыпу няма. Адзначаецца сезонны рост захворвання на ВРІ. Гэтаму спрыяла праведзеная маштабная кампанія па вакцынацыі супраць гэтага захворвання. У сталіцы рэгіструюць адзінкавыя выпадкі грыпу, часцей за ўсё грыпу А/H1N1, новых сератыпаў віруса, да якіх бы не было ў насельніцтва імунітэту, не зафіксавана", — паведаміла прадстаўніца Мінздароўя ў каментары Еўрарадыё.
Намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан заявіла, што ў цэлым па Беларусі эпідэміі грыпу таксама няма. Лабараторныя даследаванні пацвярджаюць захворванне не грыпознымі вірусамі. У 90% выпадкаў гэта рынавірусы, адэнавірусы, вірусы парагрыпу, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.