МНС папярэджвае пра моцны туман 9 лістапада. Будзьце асцярожнымі
Туман у Беларусі
У суботу, дзевятага лістапада, у Беларусі аб'явілі пра жоўты ўзровень небяспекі з-за моцнага туману.
Паводле звестак Белгідрамет, у асобных раёнах краіны з-за ўмоў надвор'я бачнасць знізіцца да паўкіламетра. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы галалёд. Вецер будзе няўстойлівым, але слабым. Тэмпература паветра — ад +3 да +9 °С.
МНС нагадвае, што ў існуючых умовах надвор'я значна зніжаецца бачнасць транспарту, а таксама ўскладняецца яго рух. Верагоднасць ДТЗ вельмі высокая, таму, калі ласка, будзьце ўважлівымі на дарогах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.