Моцны снег і да -12 градусаў: прагноз надвор'я на 3 снежня
Зіма ў Беларусі
У нядзелю, 3 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Пройдуць моцныя снегапады. Праз гэта абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Моцны снег прагназуецца на большай частцы тэрыторыі краіны ўночы і раніцай. Удзень снегапады працягнуцца на паўночным усходзе краіны. У паўднёва-ўсходніх раёнах будзе слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўночы складзе ад -3 да -8 градусаў. На поўначы краіны пры праясненнях — да -12 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень у залежнасці ад рэгіёна — ад 6 градусаў марозу да нуля. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.