"Мой тата ў турме": дзеці палітвязняў адказваюць на дарослыя пытанні
Беларускі рэжым забірае ў дзяцей бацькоў і саджае іх за краты. Хлопчыкам і дзяўчынкам даводзіцца жыць без сваіх матуль і татаў месяцы, а часам і гады. Да Дня абароны дзяцей Еўрарадыё запускае праект з сынамі і дачкамі палітвязняў Беларусі.
Цягам тыдня ў адмысловых відэа дзеці будуць разважаць пра тое, што зменяць, калі стануць прэзідэнтам, навошта патрэбныя бацькі, што такое свабода і адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад. Пры жаданні наш дарослы чытач зможа падтрымаць маленькіх герояў, напісаўшы нам у рэдакцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.