МТЗ спадзяецца адправіць у Зімбабвэ больш за 3500 трактароў
Госць з Зімбабвэ на МТЗ
МТЗ спадзяецца адправіць у бліжэйшыя некалькі гадоў у Зімбабвэ больш за 3500 трактароў. На прадпрыемстве спасылаюцца на мемарандум, які быў падпісаны летась Аляксандрам Лукашэнкам падчас візіту ў афрыканскую краіну. Але ўпэўненасці, што праект будзе рэалізаваны, відаць, няма. На МТЗ кажуць, што гатовыя "пачаць адгрузку тэхнікі". Там "разлічваюць", што ў чацвёртым квартале года ў Зімбабвэ адправяць "некалькі соцень трактароў".
А пакуль на завод прыехала дэлегацыя з Зімбабвэ на чале з дзяржміністрам па справах правінцыі Булаваё Джудзіт Мкванда. Яна завітала не толькі на выставу трактарнай тэхнікі і ў музей, але і паглядзела, як адбываецца зборка. А некаторыя ўдзельнікі дэлегацыі паспрабавалі пакіраваць трактарам. Дарэчы, сёлета на свяце моладзі прэзідэнт Зімбабвэ не мог завесці "трактар ад Лукашэнкі". І гэты канфуз трапіў на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.