МУС Літвы хоча пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю

МУС Літвы хоча пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю

Ведамствы Літвы абмяркоўваюць пабудову плота на мяжы з Беларуссю, каб спыніць нелегальную міграцыю. Каштаваць такі праект будзе каля 15 мільёнаў еўра, паведамляе delfi.lt.

"Мы абмяркоўваем гэтае пытанне, праводзім даследаванне магчымасці ўстаноўкі фізічнага плота. І каштаваць ён будзе, мабыць, 15 мільёнаў", — заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ. Адзін кіламетр плота абыдзецца ў 30 тысяч еўра. Усталяванне відэакамераў і датчыкаў будзе каштаваць 130 тысяч еўра на кожны кіламетр.

У МУС Літвы кажуць, што разглядаюць розныя варыянты — адзіночны ці падвойны плот, з калючым дротам або сігналізацыяй. 

Працягласць літоўска-беларускай мяжы — 678,8 км. На ўсёй працягласці пабудаваць плот не атрымаецца, бо 92,5 км мяжы — гэта разнастайныя вадаёмы. Цяпер плот пастаўлены ўжо на 78 кіламетрах мяжы з Беларуссю. Застаюцца яшчэ 508 кіламетраў.

Раней літоўскія памежнікі паведамлялі, што з пачатку года яны злавілі каля 400 нелегальных мігрантаў з Беларусі, пераважна — грамадзян Ірака. Гэта ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі