МУС плануе не дапусціць "ніводнага надзвычайнага здарэння" на Новы год

Вольга Чамаданава / mvd.gov.by 
Вольга Чамаданава / mvd.gov.by 

Міліцыя ўзмоцніць меры бяспекі падчас навагодніх святаў. Пра гэтадзяржТБ распавяла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Па яе словах, праваахоўнікі ўжо працуюць ва ўзмоцненым рэжыме для таго, "каб не дапусціць ніводнага надзвычайнага здарэння".

"Я хацела б звярнуцца і да жыхароў нашай краіны і да гасцей, якія прыедуць на навагоднія святы, з разуменнем ставіцца да некаторых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць супрацоўнікі міліцыі. Я зараз кажу пра прапускны рэжым, аб надглядных мерапрыемствах. Усё гэта выключна ў мэтах бяспекі, — сказала Чемоданова.

Наогул прэс-сакратарка адзначыла, што дзякуючы ролі міліцыі ў беларусаў знізілася цікаўнасць да ТГ-каналаў!

"Я думаю, што ўсе ўжо заўважылі, што дэструктыўныя телеграм-каналы сёння не маюць такога масавага водгуку, зніжаюць градус напалу", — лічыць Чамаданаваа, але пры гэтым кажа, што МУС неабходна далей працаваць у галіне абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сваіх супрацоўнікаў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, якім даводзіцца сутыкацца з цкаваннем ў інтэрнэце.

"Думаю, неабходны сёння звярнуць увагу і на дысцыпліну, таму як ёсць у нас сёння пытанні ў частцы уцечкі службовай інфармацыі і гэта, вядома, немалаважны кірунак", — дадала чыноўніца.

Паводле Чамаданавай, крымінагенная абстаноўка ў краіне застаецца "стабільнай і кантраляванай". За 11 месяцаў зарэгістравана на 3,9% больш злачынстваў, чым за аналагічны перыяд мінулага года, і гэты рост зарэгістраваных злачынстваў звязаны з кіберзлачынствамі. Знізіўся ўзровень крымінальнай актыўнасці ў грамадскіх месцах, але стала больш аварый на дарогах. Назіраецца таксама рост забойстваў і прычыненне цяжкіх цялесных злачынстваў — усё гэта, як правіла, адбываецца ў стане алкагольнага ап'янення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі