МУС плануе ўзмацніць кантроль за вартаўнікамі ў дзіцячых садках Мінска

У мінскіх школах супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС ужо з'явіліся​ / minsknews.by
У мінскіх школах супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС ужо з'явіліся​ / minsknews.by

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС у дзіцячых садках услед за школамі пакуль не з'явяцца, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Але кантроль з боку міліцыі за дашкольнымі ўстановамі таксама будзе ўзмоцнены. У дзіцячых садках мяркуецца ўкараніць новае тэхнічнае забеспячэнне, распавёў журналісту агенцтва начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Валерый Дашкоўскі.

Гаворка ідзе пра прыладу, якая кантралюе персанал  — дыстанцыйна адсочвае, як працуе вартаўнік.

"Ці не спіць на пасадзе, ці не выйшаў  куды па асабістых справах і гэтак далей. Работнік штогадзіны у пэўны часовай інтэрвал "адзначаецца" з дапамогай спецыяльнага ключа доступу. Калі ён гэтага не зробіць, на пульце ўключыцца гукавы сігнал", — распавёў Дашкоўскі.

Адначасова гэты сігнал трывогі паступіць і на пульт цэнтралізаванага назірання аддзела аховы. І тады на месца выедзе нарад міліцыі.

Нагадаем, з новага навучальнага года бацькам школьнікаў стала досыць праблематычна падрымліваць сувязь з настаўнікамі. На ўваходзе ў будынкі школ з'явіліся турнікеты і супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Каб пагутарыць з настаўнікам, трэба папярэдне патэлефанаваць і атрымаць дазвол адміністрацыі школы. Але і ў гэтым выпадку супрацоўнік дэпартамента прапусціць аднаго з бацькоў унутр будынка толькі пасля таго, як настаўнік спусціцца да турнікета і забярэ наведвальніка. Акрамя таго, трэба ў абавязковым парадку запісацца ў кнізе наведванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі