МУС — пра адказнасць за рэпост інфармацыі тэлеграм-канала
20 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска па заяве ГУБАЗіК МУС прызнаў тэлеграм-канал і лагатып ў Беларусі экстрэмісцкімі. Неўзабаве прэс-служба МУС выступіла з тлумачэннем сітуацыі.
"З гэтага часу апублікаванне або размяшчэнне, у тым ліку спосабам перапосту, інфармацыі з лагатыпам цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць", — паведамляе міліцыя. І ўдакладняе за што менавіта: "за распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць (ч. 2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь)".
У Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС падкрэслілі, што "рэбрэндынг тэлеграм-канала і змена лагатыпа не стане падставай для выключэння іх з спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У МУС кажуць, што аператыўнікі займаюцца выяўленнем "распаўсюджвальнікаў забароненай інфармацыі", фіксуюць "факты экстрэмізму" па іншых тэлеграм-каналах і інтэрнэт-рэсурсах, каб і іх уключылі ў "чорны спіс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.