МУС Украіны стварае спецпадраздзяленні — "Усход", "Дняпро", "Шторм"
Ва ўмовах, калі ва ўсходніх абласцях міліцыя нярэдка займаецца сабатажам ці адкрыта падтрымлівае баевікоў, у Кіеве вырашылі ўзброіць добраахвотнікаў.
З іх створаць корпус спецпадраздзяленняў для аховы грамадскага парадку, у якім будзе налічвацца да 12 тысяч байцоў. У Днепрапятроўску ствараюць спецпадраздзяленне "Дняпро", у Луганску — "Усход", у Адэсе — "Шторм". У іх залічваюць добраахвотнікаў ва ўзросце да 45 гадоў, пажадана з вайсковай падрыхтоўкай. Шарагоўцам абяцаюць заробак ад 1000 долараў і больш.
Паведамляецца, што новыя спецпадраздзяленні будуць падначальвацца міністру ўнутраных спраў, а на месцах — кіраўнікам абласных адміністрацый. Байцы ўжо нясуць службу на блокпастах, правяраючы аўтатранспарт.