Muse прадставілі новую песню і распавялі пра будучы альбом (слухаць)

Muse абнародавалі новую песню "Psycho", у якасці анонса новага альбома "Drones". Сёмы студыйны альбом гурта павінен выйсці 8 чэрвеня. А першы афіцыйны сінгл, "Dead Inside", убачыць свет 23 сакавіка.

Прадзюсаваннем "Дронаў" займаліся самі музыкі пры ўдзеле прадзюсара Мэта Лэнга.

Тлумачачы ідэйную скіраванасць альбома, Мэцью Бэламі распавёў, што музыкі спрабавалі разабрацца з сэнсам чалавечага існавання, убачыўшы страту надзеі і агульнаю атмасферу прыгнёту.

"Для мяне дроны — гэта метафарычныя псіхапаты, упартыя ў сваёй псіхапатыі. Светам кіруюць дроны, якія выкарыстоўваюць дроны, каб ператварыць нас усіх у дронаў. Гэты альбом распавядае пра шлях чалавека, ад адзіноты і страты надзеі да інтэграцыі ў сістэму людзей-дронаў і наступнага вызвалення ад прыгнятальнікаў", — перадае словы Бэламі New Musical Express.

Рэліз будзе падтрыманы сусветным турам, абяцаюць Muse.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі