Мужчына кінуў сваіх дзяцей у лесе, пайшоў шукаць месца для кемпінгу і заблукаў

Мужчына кінуў сваіх дзяцей у лесе, пайшоў шукаць месца для кемпінгу і заблукаў

У Лоеўскім раёне выратавальнікі шукалі ў лесе траіх малалетніх дзяцей, якіх бацька пакінуў адных увечары, а сам выправіўся шукаць месца для кемпінгу. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у ноч на 15 ліпеня ў міліцыю паступіла паведамленне, што каля вёскі Аляшкоўка ў лесе згубіліся дзеці. Праваахоўнікі падключылі да пошукаў МНС.

Падзеі, імаверна, развіваліся такім чынам: каля шостай вечара 14 ліпеня бацька (жыхар расійскага горада Беламорск) прывёз сваіх траіх дзяцей у лес на машыне УАЗ “Патрыёт”, дзе сям’я хацела спыніцца на адпачынак. Каб адшукаць лепшага месца для кемпінгу, мужчына сеў на ровар і паехаў далей у лес, а там заблукаў. Дзеці, якім 4-8 гадоў, засталіся адны ў машыне.

Пазней мужчына выехаў з лесу каля вёскі Дзімамеркі і паведаміў у міліцыю, што згубліся дзеці. Раніцай, у 4.35, іх знайшоў супрацоўнік МНС. Дзеці былі ў машыне, медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі