Мужчына купіў два піражкі і не заўважыў, што заплаціў 23 тысячы долараў
Мужчына купіў два піражкі і не заўважыў, што заплаціў больш за 147 тысяч юаняў (23 тысячы долараў). Здарэнне адбылося ў кітайскім горадзе Чжэнчжоў. Мясцовы жыхар скарыстаўся для аплаты ў вулічным кіёску пакупкі двух паравых піражкоў сістэмай электронных плацяжоў. Звычайна піражок з мясам ці з гароднінай каштуе ад 1,5 да 5 юаняў.
Мужчына прызнаўся, што не разумее, як ён не заўважыў спісання вялізнай сумы. Гісторыя, дарэчы, скончылася шчасліва. Прадавец рыхтаваў справаздачу па выручцы за месяц і выявіў лішнія 147 тысяч юаняў. Ён здагадаўся, што пакупнік памыліўся і ўвёў замест цаны пароль для аплаты рахунку. Прадавец паведаміў пра гэта кіраўніцтву. У выніку яго пасля ўзнагародзілі за сумленнасць прэміяй на суму ў памеры 5 тысяч юаняў (каля 800 долараў). Калі пакупніка знайшлі, ён спачатку падумаў, што яму тэлефануюць пранкеры. Грошы кітайцу ўжо вярнулі, інфармуе ria.ru.