Мужчына схаваўся ў пасылцы і абрабаваў пошту

Мужчына схаваўся ў пасылцы і абрабаваў пошту

Мужчына схаваўся ў пасылцы і абрабаваў пошту. Кур’ёзнае здарэнне адбылося ва Украіне ў горадзе Дняпро ў снежні мінулага года. Мясцовы жыхар вырабіў драўляную скрыню, сеў у яе і папрасіў сябра адправіць па пошце ў Харкаў. Уначы зламыснік выйшаў са скрыні і скраў з іншых пасылак каштоўныя рэчы — ноўтбук, гадзіннік, мабільны тэлефон (агулам на 13 тысяч грывен, гэта каля 500 долараў). Усё ён перанёс у сваю скрыню і зноў у ёй схаваўся. Аднак раніцай работнікі пошты знайшлі злодзея. У судзе мужчына прызнаў віну. Яго асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ўмоўна, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі