Мужчына стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў 6-гадовае дзіця
Мужчына стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў 6-гадовае дзіця. Здарэнне адбылося ў аграгарадку Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Як паведамляе партал ”Медыя-Палессе”, 24-гадовы жыхар Альшан накіраваў пнеўматычны пісталет у бок двух аднавяскоўцаў: дарослага і дзіцяці. Дарослы не пацярпеў, а вось хлопчыка параніла ў шыю. Дзіця атрымала траўму, але яго жыццю нічога не пагражае. Пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі дзіця адпусцілі дахаты.
Праваахоўнікі высветлілі, што пнеўматычны пісталет належыць падазраванаму. На пытанне, навошта ён страляў у людзей, мужчына адказаў, што гэта было "свавольства", хацеў "папалохаць" землякоў. У дачыненні да “стралка” райаддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. За хуліганства яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.