Мужчына, які скокнуў з акна міліцыі ў Гродне, праходзіў праверку на паліграфе

Мужчына, які скокнуў з акна міліцыі ў Гродне, праходзіў праверку на паліграфе

Мужчына, які скокнуў з акна будынка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, праходзіў праверку на паліграфе. Здарэнне адбылося ў сераду, 12 красавіка. Вось што распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко:

“Сёння ў будынак УУС Гродзенскага аблвыканкама быў запрошаны мясцовы жыхар, 1963 года нараджэння, для правядзення паліграфічнага даследавання ў рамках праверкі, якая праводзілася ў дачыненні да яго. Пасля заканчэння працэдуры мужчына застаўся чакаць вынікаў у фае чацвёртага паверху. Праз некаторы час яго труп быў знойдзены ля будынка УУС. Мяркуецца, што мужчына скончыў жыццё самагубствам”.

Па словах Дудко, абставіны здарэння высвятляюцца супрацоўнікамі ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, для высвятлення прычыны смерці прызначаць судова-медыцынскую экспертызу. Ідзе вывучэнне асобы загінулага, абставіны яго знаходжання ў міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі