Мужчына, затрыманы за каментары, адмовіўся размаўляць з сілавікамі на камеру
Затрыманне, ілюстрацыйнае фота
Сілавікі апублікавалі відэа з чарговым затрыманым за каментары ў так званых "экстрэмісцкіх" чатах. Яны сцвярджаюць, што мужчына пакінуў "больш за тысячу паведамленняў", у тым ліку "з заклікамі да гвалту".
Размаўляць з сілавікамі на камеру мужчына адмовіўся.
"Сёння затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Па факце затрымання сказаць мне няма чаго. Усё", — сказаў затрыманы. Сілавікі прыгразілі, што за такую пазіцыю мужчына "атрымае па максімуме".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.