“Мы перакрылі б увесь рух з Беларуссю” — літоўскі дэпутат
Мяжа Беларусі і Літвы / Delfi
Літоўскі дэпутат і былы прэм’ер-міністр Саулюс Скверняліс выказаўся з нагоды магчымага закрыцця межаў з Беларуссю.
“Толькі калі мы хочам нейкіх радыкальных рашэнняў і мы для гэтага саспелі, але, паўтаруся, гэта не толькі літоўскае рашэнне. Давайце не будзем забываць, што ёсць суседнія Латвія і Польшча, і гэта сумеснае рашэнне, але мы, па сутнасці, перакрылі б увесь рух: і рух людзей, і рух тавараў у Беларусь”, — сказаў дэпутат у інтэрв’ю LRT.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.