Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША

Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША

У пасылцы, якую з ЗША даслалі 29-гадовай жыхарцы Мінскага раёна, беларускія мытнікі знайшлі схаваныя 1200 долараў. У 10-кілаграмовым пакунку былі адзенне, касметыка, прадукты харчавання і гаспадарчыя тавары. Увагу супрацоўнікаў Мінскай рэгіянальнай мытні прыцягнуў адзін з пачкаў з пячэннем — ён быў заклеены скотчам. Падчас агляду і знайшлі кантрабандную валюту, загорнутую ў фальгу. Долары з пасылкі забралі, распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Мытнікі нагадваюць, што замежную валюту ў паштовых адпраўленнях можна дасылаць толькі з аб'яўленай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае 200 долараў ЗША (у эквіваленце). У іншым выпадку грошы да адрасата не патрапяць.

Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША
Гэты і наступныя здымкі — customs.gov.by
Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША
Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША
Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі