МЗС абверг інфармацыю аб затрыманні двух беларусаў у Францыі

МЗС РБ

МЗС РБ / mfa.gov.by

МЗС РБ абверг інфармацыю аб затрыманні двух беларусаў па справе аб нападзе на школу ў Францыі.

"Дыпламаты ў Францыі знаходзяцца ў кантакце з названымі грамадзянамі, а таксама з праваахоўнымі органамі краіны знаходжання. Беларусы знаходзяцца ў гасцініцы, да іх не прымалася ніякіх абмежавальных мер. У бліжэйшы час яны плануюць вярнуцца ў Беларусь", гаворыцца ў паведамленні ведамства.

13 кастрычніка ў сярэдняй школе Гамбетта ў французскім Аррасе нажом быў забіты выкладчык. Яшчэ тры чалавекі атрымалі сур'ёзныя раненні. 20-гадовы Махамед Магучкоў, былы вучань ліцэя, паводле слоў відавочцаў, выкрыкваў "Алах Акбар" у той момант, калі нападаў на пацярпелых. Ён быў арыштаваны.

Раней СМІ паведамлялі пра затрыманне 10 чалавек, у тым ліку дваіх беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі