МЗС Беларусі бачыць прыкметы пацяплення ў адносінах з ЗША і ЕС

"Паспяховая рэалізацыя бакамі [Беларуссю і ЗША] некаторых праектаў і ініцыятываў дазваляе гаварыць пра тое, што ёсць першыя прадвеснікі пацяплення атмасферы двухбаковага супрацоўніцтва", — цытуе дакумент БЕЛТА. Адзначаецца, што ў снежні 2013-га быў арганізаваны першы за апошнія гады візіт у Беларусь высокапастаўленай дэлегацыі дзярждэпартамента ЗША. Дарэчы, летась узровень двухбаковага тавараабароту перавысіў 500 млн долараў.



Таксама МЗС Беларусі адзначае "пэўныя пазітыўныя зрухі ў справе нармалізацыі і развіцця адносінаў з Еўрасаюзам". У дакуменце пра ЕС гаворыцца, што гэта адзін "з прыярытэтных знешнеэканамічных і знешнепалітычных партнёраў Беларусі". Таму не дзіўна, што адбываецца "істотная актывізацыя" кантактаў з еўрапейскімі структурамі і знешнепалітычнымі ведамствамі краін-сябраў ЕС, а таксама паспяховая рэалізацыя праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва.



Як вядома, сёлета пачаліся перамовы па заключэнню пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі.



МЗС Беларусі канстатуе, што пазітыў у дыялогу Беларусі з ЕС і ЗША "сведчыць пра магчымасць яго пераводу ў канструктыўнае рэчышча".
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі