МЗС Літвы ўручыў ноту дыпламату РБ праз пагрозы лукашэнкаўскага генерала

Павел Муравейка

Павел Муравейка / ctv.by

Часовага паверанага ў справах Беларусі Яраслава Хмыля выклікалі 30 кастрычніка ў МЗС Літвы. Там яму ўручылі ноту пратэсту, піша Delfi.lt.

Афіцыйная Вільня рашуча пратэстуе супраць заяваў першага намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі. Яго выступ быў апублікаваны ў "Вячэрнім Мінску" 24 кастрычніка. Генерал заявіў пра "эканамічную агрэсію" Літвы, якая быццам бы дае падставы, каб зброяй прабіць "транзітны калідор".

"Такія заявы могуць быць расцэненыя як адкрытая пагроза нападу на Літву, яны цалкам непрымальныя", — гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.

Таксама літоўскае ведамства запатрабавала ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага тлумачэння заявы Муравейкі. У Вільні падкрэсліваюць што Літва прыме ўсе магчымыя меры для гарантавання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі