МЗС: нягледзячы на рэкамендацыі, беларусы працягваюць выязджаць за мяжу

МЗС: нягледзячы на рэкамендацыі, беларусы працягваюць выязджаць за мяжу

У сераду ў МЗС Беларусі пракаментавалі сітуацыю з вяртаннем беларусаў на радзіму ў сітуацыі з увядзеннем шэрагам краін жорсткіх абмежавальных мер з-за каранавіруса. Яны "справакавалі складаную сітуацыю" для вяртання беларускіх грамадзян, якія едуць праз іх транзітам. Беларускае знешнепалітычнае ведамства і нашы дыппрадстаўніцтвы пасадзейнічалі больш за 1700 нашых суайчыннікам (без уліку зробленага пасольствамі ва Украіне і ў Расіі). Удалося забяспечыць вяртанне больш за 400 дзяцей і дарослых, што іх суправаджалі, з санаторыя "Друскінінкай" у Літве. На асаблівым кантролі яшчэ адна падобная акцыя — вяртанне 136 беларускіх дзяцей і асоб, якія іх суправаджаюць, з санаторыя ў Юрмале ў Латвіі.

Агулам на сённяшні дзень беларускія дыпмісіі адсочваюць сітуацыю з яшчэ 1200 беларускімі грамадзянамі. Аднак за мяжой іх нашмат больш. Толькі па лініі беларускіх тураператараў выехала на адпачынак, у тым ліку ў аддаленыя краіны, каля 1100 чалавек (найбольш — у Егіпет).

"Сітуацыя застаецца складанай, разам з тым крытычных момантаў, звязаных з пагрозай жыццю грамадзян, на сённяшні дзень не адзначана", — падкрэсліваюць у МЗС Беларусі.

Самалёты "Белавія" будуць да 31 сакавіка лятаць у Егіпет, каб вывозіць адтуль беларусаў. Такія ж палёты будуць здзяйсняцца ў Берлін, Парыж, Мюнхен, Гановер, Прагу, Будапешт, з 29 сакавіка — у Вену. Гэтымі рэйсамі актыўна карыстаюцца для вяртання на радзіму расіяне. Беларусы, у сваю чаргу, могуць вяртацца на Бацькаўшчыну праз Маскву. Аднак аэрапорты "Дамадзедава" і "Шарамецева" яны мусяць пакінуць на працягу сутак.

Разам з тым, беларусы, нягледзячы на рэкамендацыю ўстрымацца ад замежных паездак, працягваюць выязджаць за мяжу. Знешнепалітычнае ведамства спасылаецца на звесткі Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі