МЗС Расіі рэкамендаваў грамадзянам не ездзіць за мяжу

Як сцвярджае МЗС, апошнім часам гэтая пагроза істотна ўзрасла ў сувязі з уведзенымі ЗША антырасийскімі санкцыямі".



Нагадаем, што 6 сакавіка прэзідэнт ЗША Барак Абама ўвёў забарону на візы і замарозіў актывы ў ЗША расіян, чые дзеянні пагражалі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У гэтым спісе — некаторыя вядомыя расійскія парламентары, прадстаўнікі сілавых структур і людзі з блізкага атачэння прэзідэнта Пуціна. Ніякіх візавых абмежаванняў для шараговых грамадзян Расіі Вашынгтон не ўводзіў, і ніякіх арыштаў у сувязі з абвешчанымі санкцыямі праведзена не было, адзначае ВВС.



Тым не менш, у афіцыйным папярэджанні, апублікаваным на сайце МЗС Расіі, гаворыцца, што амерыканская адміністрацыя "спрабуе ператварыць у руцінную практыку" паляванне "на расійскіх грамадзян у трэціх краінах з мэтай іх наступнай экстрадыцыі і асуджэння ў ЗША па, як правіла, сумнеўных абвінавачваннях". Як прыклад згадваюцца дзве судовыя справы — Віктара Бута і яго лётчыка Канстанціна Ярашэнкі. Першага асудзілі за змову з мэтай продажу партыі зброі леварадыкальнай калумбійскай групоўцы ФАРК. Другога — за злачынную змову з мэтай транспарціроўкі какаіну.



Фота — 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі