МЗС рэкамендуе беларускім турыстам устрымацца ад паездак у Егіпет

МЗС рэкамендуе беларускім турыстам устрымацца ад паездак у Егіпет

МЗС Беларусі рэкамендуе турыстам у бліжэйшы час устрымацца ад паездак у Егіпет. Адзначаецца, што гэта звязана з часовым перапыненнем шэрагам краін (у тым ліку і Расіяй) авіяспалучэння з Егіптам, з праблемай эвакуацыі адтуль турыстаў і пытаннямі арганізацыі бяспекі ў егіпецкіх аэрапортах.

Таксама знешнепалітычнае ведамства нашай краіны рэкамендуе грамадзянам звярнуць увагу на карэкціроўку палётнай праграмы расійскіх авіяперавозчыкаў у накірунку Егіпта ды адсочваць магчымыя рашэнні авіякампаніі "Белавія" па рэйсах у гэтую краіну.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу расійскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў у Егіпет да высвятлення прычын катастрофы А321, у якой загінулі 224 чалавекі. Арганізуецца вяртанне на радзіму турыстаў. Беларускія чыноўнікі спадзяюцца, што падчас эвакуацыі расіян з Егіпту будуць эвакуяваныя і беларусы (колькі іх там, пакуль невядома). Шэраг беларускіх турыстычных кампаній прыпынілі продаж тураў у Егіпет з вылетам з Масквы. У той жа час "Белавія" яшчэ не прыняла рашэнне ў справе спынення палётаў у Егіпет. У панядзелак у дэпартаменце па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі пройдзе нарада па гэтым пытанні.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі