МЗС рэкамендуе грамадзянам Беларусі пакінуць Сірыю
Прычынай называецца абвастрэнне сітуацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і вакол яе.
Грамадзяне Беларусі могуць звяртацца па дапамогу ў амбасаду Беларусі ў Сірыі (тэл. + 963 11 6118097; + 963 944 221004) ці ў офіс ганаровага консула Беларусі ў Бейруце (тэл. +961 4 542777), інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, што 31 жніўня прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў пра рашэнне зрабіць ваенны ўдар па Сірыі. Кангрэс разгледзіць рэзалюцыю прэзідэнта 9 верасня на сумесным паседжанні палат.
Фота — ctv.by