МЗС Украіны накіраваў Беларусі ноту з-за затрыманняў сваіх суайчыннікаў у Мінску
Падчас вулічных акцыяў у Мінску, якія прайшлі ў мінулыя выходныя, былі затрыманыя двое грамадзян Украіны. У сувязі з гэтым МЗС Украіны накіраваў ноту Беларусі, каб атрымаць інфармацыю аб прычынах і абставінах затрымання. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення консульскага забеспячэння Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч, перадае tut.by.
Як дадаў Кірыліч, ёсць папярэдняя інфармацыя, што ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ўтрымліваецца яшчэ адзін грамадзянін Украіны.
Імя першага затрыманага 25 сакавіка ўкраінца вядомае — гэта Руслан Цярэшчанка. Ён асуджаны на 15 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы.
Па словах Кірыліча, бліжэйшым часам затрыманага наведае консул, каб высветліць умовы яго ўтрымання.