МЗС Украіны прапануе Крамлю план канфедэралізацыі Расіі
У Расіі прапануецца ўвесці 50 дзяржаўных моваў, каб забяспечыць прадстаўніцтва нацменшасцяў у дзейнасці органаў дзяржаўнай улады.
Ва ўкраінскім МЗС упэўненыя, што такі крок дазволіў бы Расіі наблізіцца да цывілізаваных узораў дэмакратыі, правоў чалавека і павагі да нацменшасцяў, перадае censor.net.ua.
Нагадаем, што раней расійскі бок выступіў з прапановай пра федэралізацыю Украіны і забеспячэнне правоў яе грамадзянаў. У адказ на гэта дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс указаў на недапушчальнасць дыктоўкі Украіне, якую форму дзяржаўнага ладу, якія формы палітычнага, эканамічнага або сацыяльна-культурнага жыцця ёй укараняць.
Па яго словах, расійскай ўладзе "варта было б засяродзіцца на напаўненні ўласнага федэральнага ўладкавання рэальным зместам, вяртанні да дэмакратычных выбараў на рэгіянальным і мясцовым узроўні, забеспячэнні абароны правоў нацыянальных меншасцяў, якія пакутуюць з-за адсутнасці магчымасці паўнапраўнага ўдзелу ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і прыняцці рашэнняў па развіцці іх тэрыторый".
Фота — r-u.org.ua