На абаронцаў Курапатаў, на якіх наехала аўто, склалі пратаколы
На абаронцаў Курапатаў, на якіх наехала аўто, склалі пратаколы за стварэнне аварыйнай сітуацыі на дарозе. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў адзін з пацярпелых Яўген Батура.
"З пацярпелых усе раптам аказваюцца парушальнікамі, і складаюцца пратаколы "за стварэнне аварыйнай абстаноўкі". Дурдом поўны", — напісаў хлопец.
Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня. "Мазда" з расійскімі нумарамі наехала на двух абаронцаў Курапатаў. Аднаго з іх машына нават працягнула на капоце.
У "Маздзе", як выявілася, ехалі колішняя вядоўца тэлеканала "Беларусь 3" Стэла Чыркова і яе муж, прадпрымальнік Іван Ермакоў.