На "Алеі валадароў" у Маскве на пастаментах не хапіла месца на імёны цароў
"Алея валадароў", адкрытая ў Маскве напярэдадні, адзначылася нечаканым кур'ёзам.
Імёны некаторых цароў, якія кіравалі Расіяй, не змясціліся не адным баку пастамента. Таму некаторыя літары "пераехалі" на другі бок. Імёны сталі выглядаць наступным чынам: "Александ-р ІІ", "Екатерин-а ІІ", "Елизавет-а". Найбольш не пашанцавала Івану IV Жахліваму: першая літара яго імя напісаная зусім няправільна — "Nоанъ".
Аўтарам помнікаў з'яўляецца Зураб Цэрэтэлі.
Дарэчы, помнікі царам стаяць ужо некалькі гадоў. Новай з'яўляецца савецкая частка помнікаў — ад Уладзіміра Леніна да Міхаіла Гарбачова.