На Алімпіядзе п'яны латвіец спрабаваў скрасці клюшкі ў фінскіх хакеістак
У Пхёнчхане паўднёвакарэйская паліцыя затрымала грамадзяніна Латвіі, які спрабаваў скрасці клюшкі ў жаночай зборнай Фінляндыі па хакеі. Пра гэты інцыдэнт паведамляе БЕЛТА.
Мужчына, як паведамліа паліцыя, забраўся ў распранальню, дзе захоўвалася экіпіроўка фінскай зборнай. Яго здабычай сталі пяць клюшак адной з хакеістак. Заўважылі зламысніка валанцёры, якія паведамілі пра яго ў паліцыю. Падчас затрымання ён быў п'яны і прызнаўся ў крадзяжы.
Паведамляецца, што мужчына не мае ніякага дачынення да алімпійскай дэлегацыі Латвіі. У Паўднёвай Карэі ён знаходзіцца па працы. Яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе да 26 лютага.