На аўтастанцыі ў Камянцы затрымалі замежніка: пытаўся, як дабрацца да Брэста

Аўтастанцыя ў Камянцы

Аўтастанцыя ў Камянцы / kamenec.by

На аўтастанцыі ў Камянцы затрымалі замежніка. Мужчына пытаўся ў людзей, як дабрацца да Брэста. Аднак замест абласнога цэнтра трапіў у камянецкі аддзел міліцыі. Па словах мужчыны, ён нелегальна пабываў у Польшчы, адкуль яго вярнулі назад у Беларусь.

Як піша раённая газета, замежнік — грамадзянін Афганістана. Пасля нелегальнага пераходу мяжы, ён чатыры дні хаваўся ў Польшчы ў лесе, пакуль яго не знайшлі і затрымалі (сцвярджае, што яшчэ і збілі). Выданне адзначае, што ў мужчыны "пры сабе з асабістых рэчаў — печыва, кансерва і скрываўленая кашуля". Ён сцвярджае, што не пойдзе зноў прарывацца праз мяжу, а нібыта хоча трапіць у прадстаўніцтва ААН у Мінску.

Як вядома, адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы РБ і краін ЕС ускладаецца на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія сілавікі не перашкаджаюць мігрантам штурмаваць мяжу з Польшчай. Іх колькасць імкліва павялічваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі