На “Беларуськаліі” пацвердзілі інфармацыю пра смерць супрацоўніка на рудніку

Трэцяе рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” / kali.by
Трэцяе рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій” / kali.by

На рудніку “Беларуськалія” загінуў брыгадзір Анатоль Эгіптэ. Пра здарэнне тэлеграм-канал прадпрыемства паведамляе толькі тое, што мужчына быў “смяротна траўмаваны” на рудніку трэцяга рудаўпраўлення.

Камісія расследуе абставіны і прычыны здарэння няшчаснага выпадку. Адміністрацыя Таварыства выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім, — паведамляе прэс-служба “Беларуськалія”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі