На "Беларуськаліі" загінуў 27-гадовы рабочы
На ААТ "Беларуськаліі" загінуў 27-гадовы рабочы. Ён быў смяротна траўмаваны, калі ўпаў падчас мантажу металічнай канструкцыі.
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, трагічнае здарэнне адбылося ў дзённыя гадзіны ў чацвер, 9 чэрвеня. Рабочы будаўнічай арганізацыі працаваў на адной з прамысловых пляцовак 2-га рудаўпраўлення.
Даследчую праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта. Апытваюцца работнікі і службовыя асобы, вывучаецца тэхнічная дакументацыя, прызначаныя экспертызы.