На БМЗ у Жлобіне здарыўся пажар
На Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне здарыўся пажар. У другой палове дня 25 лістапада загарэўся адзін з цэхаў прадпрыемства. Як паведамляе TUT.by, пажар тушылі каля гадзіны. Ніхто не пацярпеў.
Узгаранне пачалося на агрэгаце бартавога браніраванага дрота №2 сталедротавага цэху №1. Ужо ўвечары таго ж дня праца на асобных участках цэха была адноўленая. Цяпер высвятляюць прычыны здарэння.