На Браслаўскіх азёрах у вадзе знайшлі чалавечы чэрап
Фрагмент чалавечых парэшткаў знайшла расіянка, якая адпачывала каля возера Укля.
На Браслаўскіх азёрах у вадзе знайшлі чалавечы чэрап. Пра гэтую знаходку ў міліцыю паведаміла расіянка, якая адпачывала ў вёсцы Укля, размешчанай ля аднайменнага возера. Жанчына прагульвалася там і раптам пабачыла фрагмент чалавечых парэшткаў, які ляжаў у вадзе ў адным метры ад берага.
Чэрап быў без ніжняй сківіцы, валасянога покрыва і мышачнай тканкі. Слядоў механічных пашкоджанняў гвалтоўнага характару на ім не бачна, піша раённае выданне “Браслаўская звязда”.
Медыка-крыміналістычная экспертыза вывучае гэтую знаходку.